Аляксандр Лукашэнка: "Неабходна пашырыць сферу ўплыву айчынных СМІ"

12 марта 2019

Неабходна пашырыць сферу ўплыву айчынных СМІ, каб жыхары Беларусі атрымлівалі дакладную, максімальна поўную і аб'ектыўную інфармацыю, каб не дапусціць ілжывых навін. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, фэйкавыя навіны не адзіны выклік для інфармацыйнай бяспекі краіны. У цэнтры ўвагі медыяпрастора ў цэлым. Канцэпцыя надзейнасці ў гэтай сферы таксама распрацоўваецца многімі арганізацыямі і дзяржорганамі, сярод якіх Адміністрацыя Прэзідэнта і Парк высокіх тэхналогій. 

Падрабязнасці вялікай нарады ў Палацы Незалежнасці ў наступных выпусках.