Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасць карэкціроўкі Канстытуцыі Беларусі

15 марта 2018

Без справядлівых законаў, выразных і лагічных правіл нельга развіваць дзяржаву, у якой на першым месцы дабрабыт, прававая і сацыяльная абароненасць грамадзян. З гэтых слоў Прэзідэнта пачалася сустрэча з суддзямі Канстытуцыйнага суда.

Менавіта на іх ускладзена асаблівая роля па забеспячэнні вяршэнства асноўнага закона краіны. Сімвалічна, што гэтая размова праходзіць у Дзень Канстытуцыі. Са святам Аляксандр Лукашэнка павіншаваў і прысутных. У цэнтры ўвагі вынікі дзейнасці структуры і прапановы па ўдасканаленні работы Канстытуцыйнага суда. Прэзідэнт справядліва адзначыў, што эфектыўнасць дзейнасці судзейскага корпусу апошнімі гадамі павышаецца. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Кіраўнік дзяржавы не выключыў, што з часам у Беларусі прыйдуць да абмеркавання пытання аб магчымай карэкціроўцы асноўнага закона.

Размова атрымалася вельмі грунтоўнай. Удзельнікі сустрэчы дзяліліся меркаваннямі. Размова ішла не толькі аб удасканаленні законаў, але таксама, напрыклад, аб перспектывах развіцця шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі і павышэнні ўзроўню правасвядомасці. Прэзідэнт разлічвае, што свой уклад зробяць і суддзі Канстытуцыйнага суда.

Прэзідэнт чакае ад Канстытуцыйнага суда і прапаноў па павышэнні эфектыўнасці ўсёй судовай сістэмы. Вопыт і веды прадстаўнікоў гэтай структуры дазволяць прадметна паглядзець на працу судоў агульнай юрысдыкцыі.