На гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць пацяпленне

20 марта 2017

Заўтра да плюс васьмі. Тэмпература паветра будзе паступова павышацца. У пятніцу да плюс адзінаццаці. Цяпло захаваецца і ў начныя гадзіны: ад аднаго да чатырох вышэй за нуль. Пры гэтым суправаджаць вясновае надвор'е будуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай магчымыя моцныя туманы. Вадзіцелям варта быць максімальна ўважлівымі.