Аляксандр Лукашэнка прызначыў шэраг новых кіраўнікоў розных узроўняў

3 марта 2016

Кадравы дзень для беларускай улады. Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прадставіў новых кіраўнікоў розных узроўняў.

У прыватнасці, кіраўнікі змяніліся ў Капыльскім, Мядзельскім, Дрыбінскім і Чэрыкаўскім райвыканкамах. Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў Ленінскага раёна Брэста, Заводскага і Савецкага раёнаў горада Мінска. Эканоміка, знешняя палітыка, развіццё сацыяльнай сферы, а таксама стан сельскай гаспадаркі і гатоўнасць да вясенніх палявых работ. Гэтыя тэмы сталі галоўнымі сёння падчас размовы Прэзідэнта з прадстаўнікамі мясцовай улады.

Кадравыя змяненні закранулі і дыпламатычнае ведамства. Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Яўгена Шастакова на пасаду намесніка міністра замежных спраў. Алега Іванова Прэзідэнт прызначыў паслом Беларусі ў Таджыкістане і ў Афганістане па сумяшчальніцтве.

Узгоднена Кіраўніком дзяржавы прызначэнне адразу двух новых рэктараў. Ігар Войтаў узначаліў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Акадэміяй сувязі будзе кіраваць Андрэй Зяневіч. Абнавіўся і склад намеснікаў у некаторых міністэрствах. Так, Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Ганны Рабавай намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі. Новы першы намеснік у Міністэрстве транспарту. Гэта Аляксей Аўраменка. На пасаду намесніка ў гэта ж міністэрства ўзгоднены Аляксей Ляхновіч. Падрабязна аб кадравых рашэннях Прэзідэнта - у эфіры "Панарамы".