Дэлегацыя лепшых хлебаробаў Брэсцкай вобласці адправілася на прафесійнае свята

26 сентября 2013
Дэлегацыя лепшых з Брэсцкай вобласці таксама сёння адправілася на прафесійнае свята - гэта амаль 100 чалавек. Многія - неаднаразовыя пераможцы абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па ўборцы збожжавых. Самая шматлікая дэлегацыя прадстаўленая Баранавіцкім раёнам, у гэтым сезоне ён лідар у рэгіёне па колькасці і якасці ўраджаю.
Восьмы год запар Брэсцкая вобласць намалочвае больш за мільён тон збожжа. Рашэннем калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі рэгіён прызнаны лепшым па выніках сёлетняй уборачнай кампаніі. Пра тое, як Жлобін рыхтуецца сустрэць герояў жніва, глядзіце сёння актуальнае інтэрв'ю з мэрам горада Генадзем Суздалевым у рамках інфармацыйнага канала Панарама.