Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане

21 ноября 2013

Глыбокая зацікаўленасць у развіцці адносін. Учора пачаўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан. Гэтая краіна з'яўляецца важным для нас гандлёва-эканамічным партнёрам. 20 гадоў дыпадносін і супрацоўніцтва на ўзроўні стратэгічнага ўзаемадзеяння. За 6 гадоў з моманту адкрыцця пасольстваў у Мінску і Баку ўзаемны тавараабарот вырас у 6 разоў і наблізіўся да 250 млн долараў.


Што рыхтуе дзень сённяшні - у рэпартажы Сяргея Хамянтоўскага.


Сёння - асноўны, перагаворны дзень афіцыйнага візіту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан. Апоўдні па бакінскім часе Кіраўнік дзяржавы прыбудзе ў Палац Прэзідэнта Азербайджана. Учора Прэзідэнт трэці раз прыляцеў на Апшэронскі паўвостраў.


Афіцыйныя перамовы пачнуцца ў вузкім фармаце. Два лідары сустрэнуцца тэт-а-тэт. Пазней да іх далучацца міністры. Абмеркаваць ёсць што. Па-першае, новы імпульс павінна атрымаць прамысловая кааперацыя. З 2007 года Гянджынскі аўтазавод збірае беларускія трактары і грузавікі. Бакі маюць намер канвеер нагрузіць на поўную. На чарзе колавыя цягачы і аўтобусы. Развіццё сэрвісу - стратэгія замацавання нашых машынабудаўнікоў. Дарэчы, беларускі экспарт у Азербайджан робіць менавіта тэхніка. Ён кожны год расце. У планах наступнага года прадаць на Апшэронскі паўвостраў на 300 мільёнаў долараў. Па-другое, нафтавае супрацоўніцтва. Два гады таму беларускія НПЗ атрымлівалі каспійскую нафту. Зараз не. Але тэма вуглевадародаў не закрытая. Паслугі і тэхналогіі ў сферы разведкі і свідравання мы можам прапанаваць. Беларусь прапаноўвае дапоўніць партфель дамоўленасцяў праектамі ў навукова-тэхнічнай сферы. Чакаецца, што па выніках перамоў будзе падпісана 11 дакументаў. Пад сумеснай дэкларацыяй паставяць подпісы прэзідэнты Беларусі і Азербайджана. Завяршыўшы афіцыйную частку, Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў гутарку працягнуць за не меней афіцыйным абедам у гонар кіраўніка Беларусі.