Відэаролікі "Партызаны Беларусі" - гэта рэальныя гісторыі пра баявыя подзвігі

3 июля 2019

Да 75-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тэлеканал "Беларусь 1" падрыхтаваў сумесны праект з выдавецкім домам "Беларусь сёння" і Нацыянальным архівам. Відэаролікі "Партызаны Беларусі" - гэта рэальныя гісторыі пра баявыя подзвігі. У кожнага з герояў свой лёс. Хтосьці падпальваў склады з боепрыпасамі. Хтосьці прыносіў медыкаменты і здабываў сакрэтную інфармацыю, рызыкуючы жыццём. А хтосьці ваяваў са зброяй у руках. Ні адно імя не будзе забыта (відэа).