Аляксандр Лукашэнка напярэдадні адказаў на паўтара дзясятка пытанняў

7 сентября 2016

Напярэдадні беларускі лідар даў інтэрв'ю вядомаму журналісту і першаму намесніку генеральнага дырэктара расійскага інфармагенцтва ТАСС Міхаілу Гусману.

Інтэрв'ю Прэзідэнта журналісты запісвалі для тэлефільма да 25-годдзя СНД і праграмы "Формула ўлады". Падчас цёплай і шчырай размовы вялікая ўвага надавалася інтэграцыі на постсавецкай прасторы, працы АДКБ і беларуска-расійскім адносінам. На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Расія прайшлі вялікі шлях, каб не разысціся і застацца блізкімі сябрамі.

Усяго беларускі лідар адказаў на паўтара дзясятка пытанняў. У тым ліку Аляксандр Лукашэнка нямала распавёў і пра асабістае. У прыватнасці, якім бачыць будучыню сваіх сыноў, адкуль чэрпае сілы і нават прызнаўся, якая галоўная мара. Поўная версія інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі выйдзе ў эфір на тэлеканале "Расія" ў кастрычніку. Тэкставая версія з'явіцца на стужках ТАСС і ў «Российской газете».