У Віцебскай вобласці выбіраюць лепшую маладую сям'ю на сяле

26 августа 2015

У Віцебскай вобласці выбіраюць лепшую маладую сям'ю на сяле, тую, якая годна прадставіць рэгіён на рэспубліканскім фінале.

Кулінарны паядынак, выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі, конкурс па запрэжцы коней і нарыхтоўцы дроў - усё гэта дапаможа вызначыць сапраўднага "Уладара сяла". Менавіта так называецца дадзены праект. За права быць лепшымі змагаліся 12 сямейных каманд. Пра свята па-беларуску Вольга Маслоўская.

"Уладар сяла", які зарадзіўся 8 гадоў таму як раённы праект, сёння адно з самых папулярных рэаліці-шоу ў краіне. Сотні сем'яў ганарацца тым, што ў розны час паспрабавалі сябе ў гэтым конкурсе.

Надзея і Генадзь Сяргун па тытул прыехалі з Браслаўскага раёна. Гавораць, жыццё на сяле клапотнае, але шчодрае. Іх выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі таму пацвярджэнне.

Хто хутчэй распілуе бярвенне і пранясе чыгунок на вілках? Такія навыкі для жыцця ў сучасным аграгарадку ўжо даўно не актуальныя, але для валодання тытулам "Уладар сяла" неабходныя.

Адметнасць конкурснай праграмы - бульбяны гольф. Гульня шатландскіх арыстакратаў з беларускім каларытам не патрабуе ідэальнага газона і дарагой экіпіроўкі.

Вяртання Вольгі і Аляксандра Рамановіч з конкурсу чакае трэнерскі штаб са сваякоў і клапатлівы падворак. У Верхнядзвінск сёння прыехалі па рэванш. Летась да перамогі не хапіла зусім крыху.

Галоўны прыз - удзел у рэспубліканскім фінале "Уладара сяла" і ягня ў прыдачу - дастаўся менавіта сям'і Рамановіч. На фінал, які адбудзецца ў Гродзенскай вобласці, іх абавязкова прыедуць падтрымаць новыя сябры па конкурсе.