Аляксандр Лукашэнка даў разгорнутае інтэрв'ю Савіку Шустэру

28 марта 2014

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў разгорнутае інтэрв'ю Савіку Шустэру - аўтару і вядучаму аднаго з самых папулярных і дэмакратычных ток-шоу Украіны Шустэр LIVE. Гутарка доўжылася каля гадзіны і была прысвечаная падзеям ва Украіне. Кіраўнік дзяржавы выказаўся наконт крымскага рэферэндуму, крызісу ўлады ў суседняй краіне, яго наступстваў і прычын. Падставай для інтэрв'ю паслужылі заявы беларускага лідара, зробленыя 23 сакавіка падчас зносін з прэсай, якія выклікалі вялізную цікавасць ва Украіне. Савік Шустэр папрасіў Кіраўніка дзяржавы адказаць на надзённыя, хай часам і непрыемныя пытанні. Некаторыя з іх для Прэзідэнта былі не новыя, але, тым не менш, Аляксандр Лукашэнка выказаў для народа Украіны сваю пазіцыю ў адкрытым ключы.