Чэхія ўваходзіць у трыццатку краін асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі

30 июня 2016

На перамовах у МЗС міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з яго чэшскім калегам Любамірам Зааралекам абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія выклікаюць узаемную цікавасць. Па аб'ёмах экспарту Чэхія ўваходзіць у трыццатку краін асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. У маі гэтага года падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышэградскай групы, а таксама краін - удзельніц ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" Уладзімір Макей сустракаўся з Любамірам Зааралекам. Тады бакі разгледзелі магчымасць пашырэння беларуска-чэшскага супрацоўніцтва. Ішла і гутарка пра ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза.