Актыўныя кантакты Беларусі і Кітая падкрэсліваюць асаблівы ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства

19 апреля 2017

Актыўныя кантакты Беларусі і Кітая падкрэсліваюць асаблівы ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, у год 25-годдзя ўсталявання дыпадносін краіны дасягнулі высокай інтэнсіўнасці ўзаемных візітаў. Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння ў інвестыцыйнай, гандлёвай і фінансавай сферах. У прыватнасці, размова ішла аб далейшым станаўленні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень".

Прэзідэнт лічыць неабходным актывізаваць супрацоўніцтва і ў фінансавай сферы. Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні кітайскіх кампаній у банкаўскі сектар. Ёсць папярэднія дамоўленасці па выхадзе China CITIC Bank на беларускі рынак.