Яркім прыкладам поспеху ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" стала Беларусь

22 апреля 2019

Дзякуючы глабальнаму праекту, наша краіна -  галоўны лагістычны цэнтр па міжнародных чыгуначных перавозках з Кітая ў Еўропу і назад. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" расказаў пасол Беларусі ў Кітаі. 

Кірыл Руды адзначыў, ключавы пункт маршруту - Індустрыяльны парк "Вялікі камень". Калі глядзець шырэй, гэта не проста чыгункі і аўтамабільныя дарогі. Гэта эканоміка заўтрашняга дня. 

Кірыл Руды, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі:

"Праз нас праходзіць 80% усіх чыгуначных перавозак. За мінулы год прайшло парадку 3 тысяч цягнікоў, якія ішлі з Кітая ў Еўропу праз Беларусь. Мы з'яўляемся прыкладам паспяховасці ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". У красавіку будзе форум, на які запрошаны наш Прэзідэнт. Кітайскі бок запрасіў і прапанаваў выступіць нашаму Прэзідэнту ў ліку першых, каб мы паказалі яркі прыклад поспеху "Пояса і шляху", паколькі нам сапраўды ёсць, што паказаць за мінулы год".

У цэлым экспарт беларускіх тавараў на рынак Паднябеснай па выніках мінулага года вырас амаль на траціну. Прамыя інвестыцыі з Кітая павялічыліся амаль у тры разы. Стала больш у нашай краіне і кітайскіх турыстаў.