Акадэмія навук распрацуе стратэгію развіцця эканомікі Беларусі да 2030-га

23 июня 2014
Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння падчас рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Прэзідыума Акадэміі навук Уладзімірам Гусаковым. Навуковая стратэгія адлюструе асноўныя перспектывы развіцця галін эканомікі і ляжа ў аснову праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку. Кіраўнік дзяржавы падобную ініцыятыву падтрымаў.

Акрамя таго, Уладзімір Гусакоў далажыў і аб выкананні даручэнняў, дадзеных Прэзідэнтам падчас вялікай гутаркі з акадэмікамі ў канцы сакавіка. Размова аб аптымізацыі структуры і колькасці, амаладжэнні кадраў, павышэнні заработнай платы. А галоўнае - выніковасці: інтэграцыі Акадэміі ў эканоміку краіны.

У дадзены момант у Акадэміі навук праходзіць выбарчая кампанія - выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. Уладзімір Гусакоў узгадніў з Прэзідэнтам колькасць вакансій і спецыяльнасцяў.