Урачыстая лінейка прайшла ў Рэспубліканскім цэнтры дзіцячай анкалогіі

3 сентября 2013

Вучнямі тут сталі восем дашкалят. Віншаваць новых школьнікаў прыехалі беларускія медыяперсоны і алімпійскія чэмпіёны. Пакуль дзеткі знаходзяцца ў медцэнтры на лячэнні, але ад навучальнага працэсу не адстаюць. Настаўнікі на працягу года індывідуальна займаюцца з кожным вучнем. Сёлета тут 115 школьнікаў.


Свята праходзіць ў рамках дабрачыннай акцыі. За выручаныя сродкі для дзетак набылі школьныя прылады, абсталяванне ў ігравыя пакоі і лабараторыі.