А. Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Прэзідэнта Венесуэлы

7 октября 2021

Трывалы фундамент для ўзаемнай падтрымкі ва ўмовах знешняга націску створаны і па лініі Беларусь - Венесуэла. Самы час перазапусціць двухбаковыя праекты. Мінск і Каракас пацвярджаюць курс на развіццё партнёрства. Аб гэтым сёння ішла размова ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам прэзідэнта Венесуэлы.

Адан Чавес Фрыяс прыбыў у нашу краіну напярэдадні (праграма візіту насычаная сустрэчамі і паездкамі да канца тыдня). Адметна, што высокі госць - гэта старэйшы брат Уга Чавеса, экс-прэзідэнта Венесуэлы, з якім Аляксандр Лукашэнка заўсёды падтрымліваў цесныя сяброўскія сувязі. У часы кіравання камандантэ адносіны Мінска і Каракаса былі дынамічнымі як ніколі. І краіны жадаюць вярнуцца да мінулага партнёрства. Сёння Прэзідэнт паставіў задачу намеціць выразны план сумеснай працы. І не зацягваць з яго рэалізацыяй!

Узаемнае супрацоўніцтва Мінска і Каракаса

У Беларусі і Венесуэлы даўняе стратэгічнае партнёрства. Трывалы падмурак для развіцця эканамічных адносін закладзены яшчэ падчас кірванная папярэдняга лідара - Уга Чавеса. Нашы краіны разам запускалі некалькі зборачных вытворчасцяў - па выпуску тэхнікі, будматэрыялаў. Беларускія будаўнікі ўзводзілі жыллё для венесуэльцаў. Быў, дарэчы, наш аграрны вопыт і тэхналогіі. Сёння многія праекты падлягаюць перагляду і адраджэнню - такі вынік сустрэчы на вышэйшым узроўні.

А. Чавес: Мы дамовіліся перазапусціць праекты ў прамысловасці і будаўніцтве

Адан Чавес Фрыяс, спецпасланнік прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла:

Мабыць, найважнейшы праект нашых краін - гэта індустрыяльны машынабудаўнічы комплекс, які пабудавалі вашы спецыялісты ў Венесуэле, у штаце Барынас. Мы хочам перазапусціць гэты комплекс, каб, як раней, вырабляць на яго пляцоўках грузавыя аўтамабілі, трактары, дарожна-будаўнічую тэхніку. Для нас не страчвае актуальнасці будаўніцтва жылля - беларусы ў свой час нам дапамагалі ў рашэнні гэтага пытання. Акрамя таго, мы разлічваем зрабіць "перазагрузку" аграгарадкоў, якія будаваліся па вашых тэхналогіях. Усяго было спраектавана тры аграгарадкі, але пабудаваны толькі адзін. І нам бы хацелася ўдыхнуць новае жыццё ва ўсе гэтыя праекты! Словам, мы, як і раней, разам. З той толькі розніцай, што зараз яшчэ бліжэй адно да аднаго. І гэта дазваляе нам разам адбіваць удары гегемоніі, якімі не грэбуюць заходнія краіны.  

Венесуэла - наш важны палітычны саюзнік на іншым кантыненце. Ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга націску Каракас падтрымлівае Беларусь. Наша краіна таксама не раз працягвае руку дапамогі. Венесуэла пасля выбараў перажывае крызіс. Яго ўскладняе пандэмія. Беларусь на гэтым фоне прымае рашэнне аказаць гуманітарную дапамогу саюзніку лекамі і сродкамі індывідуальнай засцярогі. Каракас шануе такую падтрымку. На парадку -  адкрыццё рэйса паміж сталіцамі, і авіясанкцыі  Еўропы не перашкодзяць прамым зносінам.  Для рэвізіі дзеючых і планавання новых сумесных праектаў у Венесуэле чакаюць беларускую дэлегацыю ўжо да канца гэтага года.