А.Лукашэнка: Будаўніцтва комплексу "Мінск-Мір" неабходна ажыццявіць за 10 гадоў

20 ноября 2015

Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір" неабходна ажыццявіць за 10 гадоў. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі комплексу. Рэалізацыя праекта толькі пачалася, а забудоўшчык - сербская кампанія, вядомая па квартале "Маяк Мінска", - прадказвае яму славу Дубая, Лондана і Сінгапура. Тут будзе фінансавы цэнтр, парк як у Нью-Ёрку, мінскую прапіску атрымаюць 30 тысяч чалавек. Сёння прэзідэнты Беларусі і Сербіі далі старт сумеснаму праекту. У раёне сталічнага аэравакзала абодва лідара і заклалі ў падмурак памятную капсулу.

Сёння "Мінск-Мір" гэта другая пасля атамнай станцыі самая грандыёзная будоўля ў Беларусі. Мінімальны аб'ём інвестыцый - 3 з паловай мільярды долараў. Пад забудову трапляе плошча ў межах вуліц: Вірская, Кіжаватава, Аэрадромная, Брылевская, трэцяе гарадское кальцо. Будынак жа аэравакзала - гісторыка-культурную каштоўнасць - захаваюць.

Дэталі самага буйнога праекта ў Еўропе Аляксандр Лукашэнка і Томіслаў Нікаліч абмеркавалі і ў нефармальнай абстаноўцы. Як падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы, сімвалічнай падзеяй з нагоды будаўніцтва комплексу "Мінск-Мір" у наступным годзе павінна стаць сустрэча кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік у беларускай сталіцы.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Гэта будзе вельмі сімвалічна, калі ў будучым годзе тут змогуць сабрацца кіраўнікі рэспублік былой Югаславіі з вельмі важнай нагоды - будаўніцтва комплексу "Мінск-Мір". Спадзяюся, што сербскі бок акажа Беларусі дапамогу ў арганізацыі гэтай сустрэчы".

Томіслаў Нікаліч, Прэзідэнт Сербіі: "Пэўныя крокі па арганізацыі гэтай сустрэчы ўжо зроблены. Напрыклад, наконт удзелу прэзідэнтаў Славеніі, Харватыі, Македоніі і Чарнагорыі. Тут будзе прадстаўлена ўся былая Югаславія, і гэта дапаможа нашаму народу лепш жыць. Гэта ваша вялікая заслуга".