А. Лукашэнка: Вырашэнне камунальных праблем павінна быць заўсёды ў топе прыярытэтаў для кіраўнікоў рэгіёнаў

21 октября 2017

Цэны на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць пасільнымі для грамадзян. Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі на рэспубліканскім семінары па ўдасканаленні ЖКГ. У Палацы Незалежнасці сабраліся больш за 250 чалавек - службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовых улад. Галоўнае пытанне - як палепшыць сістэму жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На думку Кіраўніка дзяржавы, вырашэнне камунальных праблем павінна быць заўсёды ў топе прыярытэтаў для кіраўнікоў рэгіёнаў. У галіне зроблена нямала ў плане зніжэння сабекошту, павышэння якасці паслуг і развіцця тэхналогій. Але пакуль у адрас сістэмы ЖКГ чуваць крытыка, супакойвацца рана. Найбольшую турботу выклікае кошт паслуг.

Прэзідэнт спыніўся на болевых пунктах камунальнай сферы. Гэта капрамонты, якасць вады, абыходжанне з адходамі, пошук рэзерваў для зніжэння выдаткаў на цеплазабеспячэнне. Іх рэальна скараціць на 20%. Гэта ўжо пралічылі ў Міністэрстве ЖКГ. Усё, што абмяркоўвалася, Кіраўнік дзяржавы даручыў давесці да ведама кожнага работніка галіны.