А. Лукашэнка: Вытворчасці і эканоміка павінны працаваць без перапынку

3 апреля 2020

Галоўнае  - эфектыўнасць вытворчасці, колькі атрымалася зарабіць у казну, а не колькасныя паказчыкі

Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт, гаворачы аб крытэрыях ацэнкі працы кіраўнікоў раёнаў падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён. Там Аляксандр Лукашэнка наведаў арганізацыі групы кампаній "Сервалюкс"- прадпрыемства па выпуску паўфабрыкатаў з мяса птушкі і малочна-таварную ферму. Прыватнікаў Прэзідэнт нацэльвае на клопат аб людзях і дапамогу ў развіцці сельскіх населеных пунктаў, зблізку якіх знаходзіцца іх вытворчасць. А не проста на выкарыстанне актываў і атрыманне выгады. 

Тэмп пасяўной кампаніі не зніжаць

Таксама абмеркавалі і вясновыя палявыя працы. Міністр сельскай гаспадаркі распавёў, што ў цяперашні час усе вобласці прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых культур, тэмпы прац добрыя. Прэзідэнт адзначыў, што ў цяперашніх  умовах надвор’я, калі глеба сухая, трэба сеяць больш актыўна. Што датычыцца сельгаскультур, трэба павялічыць плошчы пад грэчку, каб нарасціць яе вытворчасць і не залежаць ад паставак з Расіі.

Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы розных сектараў

Выязныя мерапрыемствы напрыканцы тыдня сталі ўжо традыцыйнымі ў прэзідэнцкім графіку. Ён застаецца нязменным, нягледзячы на няпростую эпідэміялагічную сітуацыю. Карыстаючыся выпадкам,  журналісты задалі Кіраўніку дзяржавы і некалькі пытанняў на актуальныя тэмы. Усё больш экспертаў глядзяць на каранавірус праз прызму эканомікі. Пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі ранейшая - вытворчасці і эканоміка павінны працаваць без перапынку. У іншым выпадку людзі папросту застануцца без зарплат, а пасля нагнаць аб'ёмы і прыбытак будзе складана. Але разумеючы, што на фоне пандэміі, бізнесу сёння прыходзіцца несалодка, дзяржава гатова падставіць плячо. Але толькі тым, хто і сам гатовы выкласціся на ўсе сто. 

А. Лукашэнка аб магчымым прадаўжэнні школьных канікул 

Спыталі журналісты пра ўсё, што хвалюе грамадства, і пра што бурліць інтэрнэт! Напрыклад, як раз зараз у Беларусі канікулы. Падчас сезоннага ўздыму вірусных захворванняў гэта магчымасць паберагчы школьнікаў. Менш кантактаў - менш ВРВІ! Але ўжо на наступным тыдні павінна пачацца апошняя чвэрць навучальнага года.