А.Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для Казахстана

25 октября 2019
У Нур-Султане гэтымі хвілінамі працягваюцца афіцыйныя перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана. Аляксандра Лукашэнку Касым-Жамарт Такаеў прымае ў сваёй рэзідэнцыі "Акорда". Цырымонія сустрэчы прайшла па ўсіх правілах вышэйшага цырыманіялу з удзелам роты ганаровай варты і Прэзідэнцкага аркестра. А пасля кіраўнікі дзяржаў адправіліся на перамовы ў вузкім саставе. Былі адзначаныя добрыя перспектывы ў плане эканамічнага супрацоўніцтва - тавараабарот Беларусі і Казахстана наблізіўся да мільярда долараў, і ў краін ёсць усе магчымасці, каб істотна павялічыць лічбу. 

Зараз перамовы працягваюцца ў пашыраным складзе. У спісе пытанняў, якія абмяркоўваюць лідары дзвюх дзяржаў, - гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і сумесная праца на міжнароднай арэне. Акцэнт - на пашырэнне лінейкі прамысловых праектаў і сельскую гаспадарку. Так, казахстанскі бок зацікаўлены купіць частку акцый Гомсельмаша. Па выніках перамоў будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.