Бестэрміновае перамір'е ў Данбасе з апоўначы 23 снежня

20 декабря 2017

Трохбаковая кантактная група па сітуацыі ва Украіне дамовілася аб бестэрміновым перамір'і ў Данбасе з апоўначы 23 снежня. Удзельнікі перамоў пацвярджаюць імкненне зрабіць абмен палоннымі да калядных і навагодніх свят.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "Трохбаковая кантактная група пры ўдзеле прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей падкрэслівае неабходнасць забеспячэння міру і спакою ў сувязі з каляднымі і навагоднімі святамі, што набліжаюцца. Акрамя таго, кіруючыся раней дасягнутымі дамоўленасцямі і абавязацельствамі бакоў, удзельнікі перамоў пацвярджаюць прыхільнасць захаванню ўсёабдымнага, устойлівага і бестэрміновага рэжыму спынення агню з 0:00 гадзін 23 снежня па кіеўскім часе".

Удзельнікі мінскага пасяджэння выказалі агульную прыхільнасць поўнаму выкананню мінскіх пагадненняў.

Першае ў 2018 годзе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны прызначана на 18 студзеня.