У Сочы адкрыўся вялікі моладзевы фэст

16 октября 2017

Цырымонія прайшла адразу на дзвюх пляцоўках - на галоўнай алімпійскай плошчы Медалз Плаза і ў лядовым палацы "Вялікі". Старт фэсту даў прэзідэнт Расіі. Беларусь прадстаўляе маштабная дэлегацыя. Падрабязнасці ў нашага спецыяльнага карэспандэнта ў Сочы Надзеі Сербіненкі.

З апошнімі сонечнымі промнямі Алімпійскі парк нібы ажыў. Пасля насычанага дыскусіямі і знаёмствамі дня дэлегацыі з 180 краін перамясціліся да галоўнай лядовай арэны Сочы. Каб убачыць маштабнае шоу.

Першы працоўны дзень фэсту для беларусаў быў насычаным. З раніцы адбыўся забег на 2017 метраў, таксама мы прадставілі сваю краіну на выставе "Экспа". Свой стэнд падрыхтавала дэлегацыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Чаканні дэлегатаў апраўдаліся. Двухгадзіннае шоу - ад стваральнікаў цырымоній Алімпійскіх гульняў, Сусветнай універсіяды - рэжысёра Аляксея Сечанава і прадзюсара Ігара Крутога.

Цырымонія была інтэрактыўнай. Модульны экран з шасці секцый ствараў поўны эфект прысутнасці.

Адначасова на Медалз Плаза разгарнуўся канцэрт пад адкрытым небам.

Наперадзе - яшчэ 6 фэставых дзён. У Сочы прыедзе матывацыйны трэнер Нік Вуйчыч, пісьменнік Фрэдэрык Бегбедэр, акадэмік Жарэс Алфёраў. 19-ы фэст ужо зараз прэтэндуе на званне самага маштабнага за ўсю гісторыю. Форум набліжаецца да рэкорду як па ліку нацыянальных дэлегацый, так і па колькасці прыбыўшых удзельнікаў.