Завяршыўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

22 августа 2015

Напярэдадні завяршыўся самы актыўны этап выбарчай кампаніі гэтага года - збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. У лідарах - ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі. Сабрана больш за мільён 700 тысяч подпісаў. На другім месцы - ініцыятыўная група Мікалая Улаховіча - 159 тысяч подпісаў. У Сяргея Гайдукевіча - ледзь больш за 140 тысяч. За Віктара Цярэшчанку падпісаліся 130 тысяч беларусаў. Ініцыятыўная група Таццяны Караткевіч здала ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі больш як 107 тысяч подпісаў. Падпісныя лісты ад ініцыятыўнай групы Сяргея Калякіна ў выбаркамы не паступалі. Ім атрымалася сабраць каля 70 тысяч подпісаў. У Анатоля Лябедзькі яшчэ менш - каля 50 тысяч. Жана Раманоўская за ўвесь перыяд збору подпісаў так і не агучыла іх колькасць. Зараз на працягу 10 дзён выбарчыя камісіі павінны праверыць дакладнасць падпісных лістоў. Рэгістрацыю кандыдатаў Цэнтрвыбаркам правядзе з 6 па 15 верасня.