Акцыя "Хлеб на далонях жанчыны" прайшла ў Кіраўскім раёне

28 июля 2022

"Хлеб на далонях жанчыны". У Беларусі стартавала акцыя Беларускага саюза жанчын. 

Прадстаўнікі грамадскага аб'яднання наведваюць сельскагаспадарчыя філіялы буйных прадпрыемстваў. У СПК "Бераснёўскі" 28 ліпеня пабывала дэлегацыя прадпрыемства "Бабруйскаграмаш". Тут на зернетоку працуе Анастасія Пінчук - актывістка Беларускага саюза жанчын. Ёй уручана падзяка і падарункі. 

У "Бераснёўскім" сёлета разлічваюць на добры ўраджай. Пад збожжавыя культуры тут адвялі звыш паўтары тысячы гектараў.