У Мінску на гэтым тыдні пройдуць дні Масквы

6 июня 2016

Дэлегаты прымуць удзел у мерапрыемствах дзён Масквы ў Мінску. Праграма абяцае быць насычанай. У Доме Масквы адкрыецца архіўная экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. На лядовых арэнах беларускай сталіцы пройдуць таварыскія сустрэчы па хакеі паміж юнацкімі зборнымі Масквы і Мінска. А кніжная выстава аб расійскай сталіцы і фотавыстава "Мая Масква" адкрыецца ўжо сёння.