Завяршаецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

21 августа 2015

Сёння завяршаецца самы актыўны этап выбарчай кампаніі 2015 года - збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Большасць ініцыятыўных груп заяўляе аб тым, што яны прайшлі патрэбную мяжу 100 тысяч подпісаў. Калі падпісныя лісты вытрымаюць праверку ў выбарчых камісіях, то прэтэндэнты, якіх вылучылі гэтыя групы, стануць ужо кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта. 

Паводле апошняй інфармацыі, больш за ўсё подпісаў сабрала ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі - больш за 1мільён 700 тысяч.

Таксама мяжу 100 тысяч пераадолелі яшчэ 4 прэтэндэнты ў кандыдаты: Сяргей Гайдукевіч, Віктар Цярэшчанка, Таццяна Караткевіч і Дзмітрый Улаховіч.