Чым у Сілічах плануюць здзіўляць гасцей вясновага свята - Масленіцы

2 марта 2019

Нягледзячы на тое што на календары ўжо вясна, у Сілічах зафіксаваны небывалы для сакавіка ажыятаж. Па прагнозах лыжнікаў, з такімі тэмпамі закрыецца сезон толькі ў красавіку. Яшчэ больш наведвальнікаў у Сілічах чакаюць у наступныя выхадныя. Сёлета на гарналыжным курорце падрыхтавалі адразу некалькі сюрпрызаў для тых, хто вырашыць адсвяткаваць Масленіцу на лыжах або сноўбордзе. Чым у "беларускіх Альпах" плануюць здзіўляць гасцей вясновага свята, даведваўся Юрый Шаўчук.

10 гадзін раніцы. На стаянцы гарналыжнага курорта "Сілічы" ўжо няма дзе яблыку ўпасці. Нядзіўна, бо менавіта пры такім надвор'і траса для катання ідэальная. Нягледзячы на тое што напярэдадні была плюсавая тэмпература, тут надвор'е робяць снежныя гарматы і ратракі.

Як гавораць самі лыжнікі і сноўбардысты, такога працяглага сезона даўно не было. Пачалі яшчэ ў лістападзе, зараз сакавік, а катацца можна будзе яшчэ мінімум месяц. Снегу сапраўды хопіць. А каб зрабіць апошні месяц сезона для гасцей яшчэ і выгадным, у Сілічах запусцілі спецпрапанову.

Цана такога all inclusive 80 рублёў за суткі. Для параўнання: у Букавелі сярэдні кошт толькі гасцінічнага нумара вагаецца ў раёне 50 долараў. Вялікія скідкі дзейнічаюць і ў будныя дні. Традыцыйныя начныя катанні таксама ніхто не адмяняў. Так што пакуль вясна свае карэкцівы ў расклад гарналыжнага курорта не ўнесла.

Усе 9 схілаў, у тым ліку і вучэбныя трасы, нібы адпрасаваныя. Такія ўмовы па душы не толькі прафесіяналам, але і навічкам.

Нягледзячы на першыя дні вясны, сезон на гарналыжным курорце “Сілічы” ў разгары. Гэта пацвярджае і колькасць чалавек на схіле. Дарэчы, у добры дзень для катання Сілічы прымаюць да 4 тысяч чалавек.

Абсалютны рэкорд наведвальнасці тут плануюць паставіць на наступных выхадных. Экстрэмальная Масленіца ў Сілічах вабіць многіх. Шоу-праграма, канцэрт і традыцыйныя бліны, якія тут, як гавораць мясцовыя повары, гатуюцца па-асабліваму. Інгрэдыентаў нарыхтавалі на тысячы порцый.

Чакаюць тут і замежных гасцей. Пасля таго як гэтай зімой Сілічы разам з Лагойскам узначалілі рэйтынг гарналыжных курортаў СНД, турыстаў з іншых краін стала ў некалькі разоў больш. Для ўсіх наведвальнікаў Масленіцы падрыхтаваны яшчэ адзін сюрпрыз - бясплатныя сеансы на катку на працягу ўсяго дня.