БАТЭ згуляе з "Відэатонам"

20 сентября 2018

Еўракубкавая восень для беларусаў пачынаецца сёння! Барысаўскі БАТЭ стартуе ў групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. У Венгрыі нашы хлопцы сустракаюцца з мясцовым "Відэатонам". У веданні галоўнага трэнера барысаўчан - 20 гульцоў. З асноўнага складу ў лазарэце толькі Аляксандр Глеб. Букмекеры фаварытамі супрацьстаяння завуць гаспадароў.

Такім чынам, стартавы свісток у матчы "Відэатон" - БАТЭ прагучыць у 19:55, на дзесяць хвілін раней пачнецца прамая трансляцыя з Будапешта на канале "Беларусь 5".