Законнасць і абгрунтаванасць працы выбарчай камісіі - галоўны акцэнт выбарчай кампаніі сёлета

11 января 2014

Аб гэтым паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні аблвыканкама. Кіраўнік камісіі выказала задаволенасць узроўнем арганізацыі падрыхтоўкі да выбараў у цэнтральным рэгіёне. Ужо сфарміраваныя акруговыя выбарчыя камісіі, да 5 лютага з'явяцца ўчастковыя. Вылучэнне кандыдатаў пачнецца 12 студзеня.


Нагадаем, выбары пройдуць 23 сакавіка. І адбудуцца пры любой яўцы выбаршчыкаў. У сваю чаргу кандыдатам для перамогі трэба набраць большасць галасоў.