Неабмежаваную колькасць алкаголю дазволілі захоўваць дома

29 ноября 2016

Для асабістых патрэб у сябе дома можна зараз захоўваць неабмежаваную колькасць алкаголю. Змяненні ў Дэкрэт Прэзідэнта нумар 5, які рэгулюе гэтыя пытанні, сёння прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Раней гаворка ішла толькі аб дазволеных 5 літрах. Тым самым пад штрафы трапляла вялікая колькасць людзей, у тым ліку і калекцыянеры. Што датычыцца перавозкі спіртнога па тэрыторыі Беларусі, то норма ў 5 літраў захаваная. А вось за незаконны гандаль алкаголю без акцызаў адказнасць узмоцненая. Штраф вырас удвая, да 20 базавых. Сёння гэта - 420 рублёў.

Як адзначыў міністр, абарот нелегальнага алкаголю ў Беларусі за апошнія гады скараціўся ў пяць разоў, але праблема яго ўвозу па-ранейшаму захоўваецца. Да 95% ад аб'ёму трапляе з Расіі.