Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 23 сакавіка наступнага года

16 декабря 2013

Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дата выбраная з улікам зацверджаных законам тэрмінаў на ўтварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій, падрыхтоўку і правядзенне іншых выбарчых дзеянняў у адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса. Цэнтрвыбаркаму і іншым дзяржорганам даручана ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і кантраляваць выкананне заканадаўства аб выбарах. Фінансаванне выбарчай кампаніі будзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.