Свята роднай мовы адзначылі ў дзіцячай бібліятэцы № 10 г. Мінска

21 февраля 2024

Свята роднай мовы асаблівым тэматычным праектам адзначылі ў 10-й дзіцячай бібліятэцы Мінска. Ужо не першы год установа арганізуе цэлы тыдзень матчынага слова. На літаратурны марафон бібліятэкары запрашаюць айчынных пісьменнікаў і паэтаў, навукоўцаў і выкладчыкаў, выдаўцоў і журналістаў.

Пагаварыць на роднай і мілагучнай мове пра нашу багатую гісторыю і самабытную спадчыну, культурныя здабыткі, традыцыі, прадэманстраваць сваю любоў да беларускай мовы ў бібліятэчную залу завіталі і навучэнцы сталічнай сярэдняй школы № 121.

Ведаць, любіць і берагчы роднае беларускае слова, ганарыцца культурнай спадчынай сваёй Радзімы і прымнажаць яе духоўнае багацце - вынік кожнай сустрэчы ў рамках праекта "Жывое ў вяках беларускае слова". І сённяшні Дзень роднай мовы таксама напоўнены музыкай і паэзіяй.