Выбары прайшлі і за межамі краіны

12 октября 2015

І зараз рэпартаж на гэтую тэму з Масквы ад нашага ўласнага карэспандэнта ў расійскай сталіцы Максіма Кароткіна.

Мелодыі Радзімы, урачысты і нязменна прыпадняты настрой выбаршчыкаў - яркія прыкметы выбараў у Маскве. Адносна сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі, можна дадаць яшчэ актыўнасць грамадзян. На 106-ты ўчастак людзі ідуць з першых хвілін працы. Таксама было і ў дні папярэдняга галасавання.

Радок з песні, што любоў да Радзімы абвастраецца ў іншых краях, у Маскве працуе на 100%. Складана падабраць нейкую іншую прычыну такой актыўнасці. Беларусы, якія даўно жывуць у Маскве, галасуюць, як правіла, сем'ямі. І кожная другая сям'я - змяшаная. Так што ў значнай частцы беларускіх галасоў - адабрэнне расіянаў.

У Расіі сёння працавалі 4 участкі: у Маскве, Пецярбургу, Калінінградзе і Растове на Доне. Акрамя гэтага, некалькі дзясяткаў беларусаў маглі галасаваць у Сочы, у санаторыі "Беларусь", і каля дзясятка заявак на выязное галасаванне дыпламаты задаволілі ў сталіцы. Асаблівасць расійскіх выбараў - галасаванне арганізаванымі групамі. Калектыўна і датэрмінова прыходзілі на ўчастак студэнты і курсанты, дружна раніцай падалі галасы дыпламаты, а ў 9 гадзін прыехалі два аўтобусы беларускіх будаўнікоў - арганізацыя дапамагла транспартам.

На працягу дня выбарчая камісія не расслаблялася, людзі ішлі патокам. Так што 50-працэнтная яўка была дасягнута ўжо да 11 раніцы. У гэты ж час з'явіліся госці з размешчанага па суседстве пасольства. Жонка пасла Арменіі ў Расіі зайшла на ўчастак - думалі паглядзець, аказалася - галасаваць. Пасля абеду сталі пад'язджаць і людзі мастацтва. Папулярная гітарыстка Ірына Ігнацюк распавяла, што для яе візіт на ўчастак - не проста свята, але і абавязак перад Радзімай.

Галоўных асаблівасцяў гэтых выбараў дзве: гэта яўка выбаршчыкаў і спакойная і, нават нейкая хатняя абстаноўка на ўчастку. Зрэшты, так і трэба рабіць выбар.

Сёння выбары Прэзідэнта - 2015 сыходзяць у мінулае. А якой будзе гісторыя заўтрашняга дня - вырашаць беларусам. І яны свой выбар зрабілі. Яго дакладныя вынікі вось-вось стануць вядомы.