Факультэт журналісткі БДУ ўрачыста сустрэў першакурснікаў

2 сентября 2019
Цяперашні набор студэнтаў стаў 75-ым у гісторыі журфака. Будучых працаўнікоў СМІ  з пачаткам новага навучальнага года  павіншавалі кіраўнікі тэлерадыёарганізацый, выдавецкіх дамоў, інфармацыйных агенцтваў. 

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Што б я хацеў пажадаць студэнтам? Самае галоўнае - працавітасці, таму што гэта залог поспеху, таму што прыйдзецца асабліва першы год напружыцца, каб стаць добрым спецыялістам, каб знайсці свой шлях у прафесіі, ну а мы абяцаем, што нікога з таленавітых і здольных студэнтаў не ўпусцім".

Сёлета на факультэт журналістыкі БДУ паступілі 223 студэнты. З іх 88 - на бюджэтную форму навучання і 135 на платную. Самай папулярнай спецыяльнасцю стала вэб-журналістыка.