У акцябраты пасвяцілі ветэраны вайны вучняў пачатковых класаў

8 мая 2015

Цырымонія прайшла ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці на адкрыцці выставы, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі. У музеі экспануюцца медалі і ордэны, памятныя паштоўкі, маркі і канверты, кнігі ваеных гадоў і сучасныя выданні пра Вялікую Айчынную. Свае ўзнагароды ветэраны таксама прынеслі на выставу, каб паказаць іх школьнікам.

Экспанаты выставы - гэта фонд Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці. А кнігі - з фондаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.