Сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Германіі. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў

21 октября 2019

Міністр замежных спраў Беларусі - Уладзімір Макей - сёння сустрэўся са сваім нямецкім калегам - Хайка Маасам. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў: ад развіцця палітычнага дыялогу  да гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Кіраўнік МЗС ФРГ адзначыў ролю Беларусі  ў вырашэнні міжнародных канфліктаў, што асабліва відавочна ў пастаяннай падтрымцы мінскага працэсу.