У Беларусі стартавала масавая ўборка збожжавых

19 июля 2021
Пакуль у свеце думаюць, як гарантаваць харчовую бяспеку, нашы аграрыі заяўляюць: хлеб на беларускіх нівах урадзіў. Сёння стартавала масавая ўборка. Усяго абмалацілі больш за 5,5 % плошчаў са збожжавымі. Працягваюцца работы і на рапсавых палях. Алейная культура не проста рэнтабельная - стратэгічная для многіх гаспадарак. Попыт на алейнасенне расце штогод. Сярод апошніх агратэндэнцый таксама павелічэнне пасеваў азімых і тэхнічная мадэрнізацыя. У асаблівасцях жніва-2021 разбіралася Алена Вітко (відэа).