Усе кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі атрымаюць роўную колькасць часу для выступленняў на радыё і тэлебачанні

9 сентября 2015

Аб гэтым сёння заявіў Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька на сустрэчы з папярэдняй місіяй міжнародных назіральнікаў ад ПАСЕ. Белтэлерадыёкампанія - галоўны медыяхолдынг краіны. У яго ўваходзяць 7 тэлевізійных і 5 радыёканалаў. Прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы цікавіла, як будзе размеркаваны эфірны час паміж кандыдатамі, у якім фармаце пройдуць іх выступленни і тэледэбаты, а таксама - якая сёння цікавасць да палітычных тэлевізійных праграм у краіне ў цэлым. 

Нагадаем, з складзе місіі ПАСЕ - дэпутаты парламентаў Турцыі, Германіі, Італіі і Швецыі. Іх задача ў перадпачатку выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія прызначаныя на 11 кастрычніка, абмеркаваць усе пытанні, якія датычацца правядзення перадвыбарнай кампаніі.