Войскі НАТА ля межаў, акцыя салідарнасці членаў дыпмісіі ЕС, выбар лідара пратэстнага руху

14 августа 2020
Пакуль на вуліцах беларускай сталіцы маршыруюць дэманстранты, ля межаў маршыруе ўжо ваенны кантынгент. 

У суседняй Польшчы разгорнутыя вучэнні НАТА Defender-Europe пад кіраўніцтвам ЗША. На палігон  у Драўска-Паморску прыбылі больш як 500 салдат амерыканскай кавалерыі і 70 амерыканскіх бранятанкавых часцей. 

А неўзабаве на тэрыторыю Польшчы будуць перадыслакаваныя амаль паўтары тысячы вайскоўцаў ЗША, раскватараваных зараз у Германіі. Гэта ў дадатак да цяперашніх 5 з паловай тысяч амерыканскіх і еўрапейскіх салдат у Польшчы. 

У апошнія некалькі гадоў ЗША  пры цесным узаемадзеянні з НАТА  нарошчвае колькасць сваіх войскаў у Еўропе. Самыя распаўсюджаныя аб'екты блока ў краінах Балтыі - палігоны і ваенныя базы, іх - 7. Акрамя таго, ёсць яшчэ і авіябазы.

У Латвіі шматнацыянальная батальённая група НАТА пад кіраўніцтвам Канады дыслакаваная ў населеным пункце  Кадага. Баявая авіяцыя альянса  размяшчаецца на аэрадроме ў Ліелвардэ. Яшчэ ля мяжы з Беларуссю знаходзяцца тры латвійскія ваенныя палігоны, якія сілы НАТА выкарыстоўваюць для вучэнняў. 

У Літве шматнацыянальным батальёнам  у паўтары тысячы вайскоўцаў НАТА кіруе Германія. Больш за ўсё бранятэхнікі размешчана на палігоне ў Пабрадэ, проста ля нашай мяжы.

У цэлым, што датычыцца заходняга вектару, ўсплывае нямала цікавых момантаў. Вось толькі некаторыя. Экс-кандыдату Святлане Ціханоўскай, яе сям'і і паплечнікам з нябачанай хуткасцю, у лічаныя хвіліны, арганізуюць візы на выезд. Спешна праводзяць сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы. Афармляюць ёй карту паляка!

А яшчэ члены дыпламатычнай місіі  ЕС у Беларусі праводзяць акцыю салідарнасці: ускладаюць чырвоныя гваздзікі  да месца гібелі дэманстранта ў Мінску. Той жадаў кінуць у бок АМАПа неўстаноўленую выбуховую прыладу, але яна ўзарвалася ў яго ў руках. 

У цэнтры жалобнай працэсіі  - кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі  Дзірк Шубель. Пад яго кіраўніцтвам выбіраюць і лідара пратэстнага руху Беларусі з тых, хто застаўся ў краіне. Розгляды ўжо адбыліся! І пры гэтым усім гаворыцца: ніякага ўмяшання ва ўнутраныя справы няма. Дэкларуецца нейтралітэт, што гучыць дзіўна...

Карціна да болю нагадвае Вікторыю Нуланд і яе знакамітыя "пячэнькі" на Майдане. 

А вось і яшчэ адна з'ява з мінулага: усмешлівы спадар Някляеў пазіруе для фота побач  з  амапаўцам.  Як гаворыцца, глядзіце, хто прыйшоў.


Тэгі:

#Выборы 2020