Ізноў Мінск - пляцоўка для перамоў па Украіне

19 мая 2015

У Мінску праходзіць пасяджэнне працоўных падгруп па бяспецы і гуманітарных пытаннях кантактнай групы па Украіне. Прадстаўнікоў ад афіцыйнага Кіева і Масквы курыруе АБСЕ. Пасяджэнні ідуць за зачыненымі дзвярамі. Як раней паведаміла ў сацсетках Ірына Герашчанка, прадстаўнік Украіны,  асноўныя тэмы сустрэчы - тэрміновае вызваленне ўсіх заложнікаў, дастаўка ў Данбас гуманітарных грузаў і выкананне рэжыму спынення агню. 4 падгрупы ў рамках трохбаковай кантактнай групы былі створаныя па выніках майскай сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, АБСЕ і Расіі ў Мінску.