Магілёў прымае Міжнародны фестываль духоўнай музыкі Магутны Божа

26 июня 2013
Канцэрты, конкурс харавых калектываў, свята званоў. XX Міжнародны фестываль духоўнай музыкі Магутны Божа прымае Магілёў гэтымі днямі. У форуме ўдзельнічаюць госці з 15-ці краін. Больш падрабязна аб праграме фестывалю Уладзімір Сёмкін.

Сёлета фестываль выйшаў за межы канцэртных залаў. На адкрытых пляцоўках горада кожны вечар канцэрты маладых выканаўцаў. Конкурсная праграма таксама цікавая: у ёй бяруць удзел 12 харавых калектываў.
Як адзначаюць арганізатары і госці фестывалю, у Магілёве ўжо створана атмасфера адзінства рэлігійных канфесій і пеўчай культуры народаў розных краін.
Магіляўчане з нецярплівасцю чакалі гэтага фестывалю. Бо ён на працягу 20 гадоў з'яўляецца візітнай карткай абласнога цэнтра ў свеце духоўнай музыкі.