Чыгунка Францыі не вытрымлівае высокіх цэн на электрычнасць, частка яе можа закрыцца

20 октября 2022

У Францыі з-за росту цэн на электрычнасць частка чыгуначных ліній можа закрыцца. Цяжкасці з фінансаваннем адчувае рэгіён Гранд-Эст на ўсходзе краіны. Як заяўляюць мясцовыя ўлады, без дапамогі з боку урада чыгуначны рух прыйдзецца абмежаваць. 

Мінтранс, зрэшты, яшчэ раней заявіў, што ўрад не стане кампенсаваць транспартным кампаніям рост выдаткаў на электрычнасць.