ДАІ праводзіць акцыю "Пешаход" для прафілактыкі ДТЗ

29 сентября 2021
Светлавы дзень паступова становіцца ўсё больш кароткім, у сувязі з гэтым  аварыйнасць толькі павялічваецца. Для прафілактыкі ДТЗ ДАІ праводзіць акцыю "Пешаход". Падчас рэйдаў праваахоўнікі правяраюць наяўнасць святлоадбівальных элементаў і  выкананне  правілаў перасячэння праезнай часткі. Акрамя гэтага, ва ўстановах адукацыі і ў арганізацыях праводзяць тлумачальныя гутаркі і тэматычныя акцыі.

Сёлета ў сталіцы зарэгістравана амаль 150 наездаў на пешаходаў, у якіх загінулі 12 чалавек. Прафілактычная акцыя ДАІ будзе доўжыцца да 3 кастрычніка.