ЕС можа вылучыць фінансавую дапамогу Беларусі для барацьбы з СOVID-19

9 апреля 2020
Еўрасаюз можа даць Беларусі фінансавую дапамогу ў барацьбе з каранавірусам. Паводле інфармацыі Еўрапейскай камісіі, сума можа скласці 60 мільёнаў еўра на падтрымку сістэмы аховы здароўя і эканомікі. Нагадаем, яшчэ ў сярэдзіне сакавіка ў ЕС гаварылі пра дапамогу краінам "Усходняга партнёрства" ў сувязі з эпідэміяй. У планах - пастаўка медыцынскіх масак, апаратаў ШВЛ, тэст-сістэм і ахоўных набораў. Зараз Брусель абмяркоўвае пытанне вылучэння ў рамках "Усходняга партнёрства" 963 мільёнаў еўра.