Уладзімір Андрэйчанка ўзначаліў ніжнюю палату парламента

11 октября 2016

Яго кандыдатуру на пасаду спікера падтрымала абсалютная большасць: са 110-ці дэпутатаў супраць быў толькі адзін чалавек. Андрэйчанка заняў крэсла старшыні ўжо трэці раз. Выступаючы перад дэпутатамі, ён падзякаваў за аказаны давер і выказаў надзею на эфектыўнае супрацоўніцтва па рэалізацыі курсу, зададзенага кіраўніцтвам краіны. А менавіта - сацыяльна-эканамічнае развіццё, нарошчванне экспарту, стварэнне рабочых месцаў на прадпрыемствах. Таксама спікер паставіў задачу атрымаць статус назіральніка ў Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора і актывізаваць супрацоўніцтва з ПАСЕ. 

У цяперашнім скліканні арганізавана 14 пастаянных камісій. Хто ўвойдзе ў іх склад і ўзначаліць, вызначыцца на пасяджэнні ў чацвер. Тады выберуць і віцэ-спікера.