У краіне працягваецца падрыхтоўка да V Усебеларускага народнага сходу

30 мая 2016

У абласцях і сталіцы выбіраюць дэлегатаў маштабнага форуму.

Дарэчы, кожны рэгіён прадставяць 350 чалавек. Удзельнікаў жа ад сталіцы будзе на 50 больш. Усе яны сёння абмяркоўвалі планы і задачы Мінска па ўдзеле ў народным вечы. Акрамя мэра горада Андрэя Шорца і памочніка Прэзідэнта Беларусі - галоўнага інспектара па Мінску Аляксандра Якабсона, у сходзе прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Наталля Качанава і старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, V Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22 і 23 чэрвеня. Дзве з паловай тысячы яго ўдзельнікаў падвядуць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за пяць гадоў і намецяць перспектывы развіцця краіны да 2020 года.