Пры праходжанні тэхагляду зараз не патрэбна меддаведка

9 января 2020
Гэтая тэма ўжо сапраўды хвалюе большасць беларусаў. Праходзіць тэхагляд зараз можна без медыцынскай даведкі. Змяненні ўступілі ў сілу пасля падпісання ўказу Кіраўніком дзяржавы. Зараз вадзіцелям для праходжання ТА неабходныя толькі правы і дакументы на аўтамабіль. 

Юрый Лянчэўскі, дырэктар УП "Белтэхагляд": "Мы лічым, што гэта пазітыўны эфект павінна мець, бо на тэхаглядзе правяраецца першым чынам тэхнічны стан аўтамабіля, а не здароўе вадзіцеля. Маецца інфармацыйная сістэма, куды перадаюцца звесткі з усіх дыягнастычных станцый аб аўтамабілях, якія прайшлі тэхагляд, і, адпаведна, мы можам падаць звесткі з нашай сістэмы любым зацікаўленым дзяржорганам -  у тым ліку і інспектарам ДАІ падчас праверкі аўтамабіляў на наяўнасць тэхагляду".

З новага года скасаваныя і сертыфікаты аб праходжанні дзяржтэхагляду транспартных сродкаў, а таксама скасаваная неабходнасць афармлення талона да вадзіцельскага пасведчання.