У Санкт-Пецярбургу прайшлі пасяджэнні МПА СНД, ЕўрАзЭС і Парламенцкай асамблеі АДКБ

14 апреля 2013

Гістарычныя залы Таўрычнага палаца, дзе калісьці гучалі выступленні першых дэпутатаў Расійскай думы, і  гэтым разам сталі сведкамі падзей  гістарычных.  Адна з  іх датычыцца рашэння Парламенцкай асамблеі АДКБ надзяліць статусам назіральнікаў Сербію і Афганістан. Вось такім чынам упершыню арганізацыя пашырае  рамкі СНД. Яшчэ адна падзея ўзроўню міжнароднага. Пасля трохгадовага перапынку  аднавіла працу канферэнцыя з удзелам  Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. З гэтай мэтай у Санкт-Пецярбург прыбыў  спікер ПАСЕ Жан-Клод Міньён і сустрэўся з  кіраўніком беларускай дэлегацыі.