Кіраўнік дзяржавы наведаў Гродзенскую ГЭС

15 ноября 2014

Эфектыўнасць беларускай энергетычнай сістэмы і сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці. Гэта галоўныя тэмы рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў гэты рэгіён. Кіраўнік дзяржавы наведаў мясцовую ГЭС і правёў нараду з актывам вобласці. Прэзідэнт узняў цэлы шэраг пытанняў - ад рэнтабельнасці так званых раўнінных гідраэлектрастанцый да тарыфаў на паслугі ЖКГ і работы з кадрамі. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, рэгіён - на асобым рахунку, але ў апошні час там азначылася запаволенне тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. А Гродзенская вобласць валодае багатымі рэсурсамі. Прэзідэнт упэўнены, у аснове поспеху - работа кадраў. Недапушчальным лічыць Прэзідэнт і выпадкі, калі кіраўнікі, якія правініліся, перасаджваюцца ў іншыя крэслы.


Аб эфектыўнасці беларускай энергетычнай сістэмы ішла размова падчас наведвання Прэзідэнтам Гродзенскай ГЭС на рацэ Нёман. Аляксандра Лукашэнку цікавіла рэнтабельнасць і фінансавая мэтазгоднасць развіцця такіх гідрасістэм у краіне. Кіраўнік дзяржавы даручыў прааналізаваць перспектывы будаўніцтва і акупляльнасці энергетычных аб'ектаў.