У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 3,82% выбаршчыкаў

19 марта 2014
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прагаласавалі 3,82% выбаршчыкаў. Паводле слоў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, датэрміновае галасаванне стартавала досыць актыўна. У Віцебскай і Магілёўскай абласцях прагаласавала больш за 4%. У астатніх рэгіёнах - каля 3%. Такую даволі высокую яўку ЦВК тлумачыць магчымасцю выбаршчыкаў загадзя азнаёміцца з інфармацыяй пра сваіх кандыдатаў.


Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў падоўжыцца па 22 сакавіка ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 10 да 14 гадзін дня і з 4 да 7 вечара. Дзень выбараў прызначаны на 23 сакавіка. У нядзелю выязны гандаль у Беларусі прапануе пакупнікам скідкі.